Батумскія актывісты супраць вайны
Беларусы, украінцы і грузінскія актывісты выйшлі на цэнтральную плошчу грузінскага Батумі, каб сказаць сваё НЕ вайне ва Украіне. Акцыя ўжо традыцыйна распачалася з выканання гімнаў трох краін.
Грузінскія актывісты распавялі пра тое, што адбываецца на фронце ва Ўкраіне, а асноўныя выступы былі засяроджаныя на працы штаба дапамогі Украіне.
Беларускія выступоўцы казалі пра тое, што пачалася дыскрымінацыя беларусаў у Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя