Батумскія беларусы сутрэліся з Аляксандрам Ждановічам
Амаль паўсотні беларусаў прыйшлі на творчы вечар ў грузінскім Батумі на сустрэчу з акторам Аляксандрам Ждановічам, які чытаў вершы і паказваў батлейку.

Прастора «аКсяродак» не змагла ўмясціць усіх жадаючых, якія хацелі дакрануцца да свайго дзяцінства, частка з іх слухала актора праз вокны.
– Маляваныч – наша дзяцінства, без яго цяжка ўявіць як мы стварылі сваё светаразуменне.
– Мне захацелася зноў пабачыць гэтага чалавека, які нясе светло – светлы, добры. Хацелася ў гэта акунуцца.
– Я чалавек, шчыра кажучы, не зусім выпадковы, таму што я дапамагаў Маяванычу працаваць над спектаклем „Батлейка. Шагал”. Я рабіў музычную партытуру. Да гэтага мы працавалі з Маляванычам разам у рамках „Добрага каналу”.
– Пабачыць такіх жа як мы – добрых беларусаў. Можа і лепей за нас. Мне стала вельмі цікава, што за прастора такая «аКсяродак». І я вось прачытаў, што тут шмат што праводзіцца.
Цягам бліжэйшага тыдня ў прасторы «аКсяродак» адбудуцца дзіцячыя і дарослыя паказы фільмаў па-беларуску , а таксама распачынаюцца курсы па фізіцы і па кулінарыі для дзетак.





Беларускае Радыё Рацыя
