Beer&History: „Гісторыя гарэлкі ў ВКЛ”
Гісторыя гарэлкі ў ВКЛ. На такую тэму пройдзе бліжэйшая сустрэча ў гістарычным клубе Beer&History у Беластоку.

Цягам году названы клуб стаў адным з пунктаў на гарадской мапе, дзе рэгулярна могуць сустракацца беларусы. Гаворыць яго арганізатар Алесь Кіркевіч:
– Так, сапраўды, ёсць такая ініцыятыва, каб трошкі ўзбагаціць культурнае поле для дыяспары, для тых людзей, якія тут апынуліся па сваёй волі і вымушана з’ехалі. Каб яны заставаліся беларусамі, каб маглі сустракацца, камунікаваць паміж сабой не толькі ў атмасферы мітынгаў. Хочацца, каб беларушчына сталася часткай нармальнасці, калі ты ў сераду можаш прыйсці на лекцыю, пабачыць сяброў, паслухаць цікавага лектара ў анлайне.
28-га снежня даследчык Ягор Сурскі распавядзе пра беларускія алкагольныя традыцыі. Пачатак а 19:00, паб Beer4U, што на вуліцы Легіяновай (ul. Legionowa 14/16 lok.2). Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя
