Beer&History: Украіна перад Майданам-2004. Як гэта было?
Гістарычны клуб «Beer and History» ў Беластоку правёў лекцыю пра прычыны першага Майдану ва Украіне.
Сутнасць лекцыі акрэсліў спікер вечара, гісторык Алесь Захараў:
– Мая лекцыя датычыцца прычыны Аранжавай рэвалюцыі, альбо Майдана 2004 года, развіццё Украіны ў 91 – 94 гадах, сфармаванне алегархічных кланаў, пра адмову ад ядзернай зброі ў 1994-95 года. Як усе гэтыя чыннікі прычыніліся да тых зменаў, да тым грамадскіх узбурэнняў, якія прайшлі ў Кіеве ў лістападзе-снежні 2004 года.
Паводле гісторыка, значную ролю ў з’яўленні Майдана ў 2004 годзе адыграла супрацьстаянне ўкраінскіх эліт. У цэлым, украінская рэвалюцыя 2004 года аказала вялікі ўплыў на геапалітычнай ландшафт не толькі ва Усходняй Еўропе, але і ва ўсім свеце.
Беларускае Радыё Рацыя