Беларусь і Польшча плануюць супрацу ў сферы аховы трансгранічных вод



Беларусь і Польшча плануюць заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алена Меляшкова.

Дэлегацыя Мінпрыроды Беларусі на чале з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Хмелем прыняла ўдзел у пасяджэнні беларуска-польскай рабочай групы па водных рэсурсах у Варшаве.

У час пасяджэння бакі абмеркавалі праект пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб супрацы ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных вод і ўзгаднілі тэкст дакумента.

На пасяджэнні разглядаліся таксама такія пытанні, як інстытуцыянальная рэформа Міністэрства воднай гаспадаркі і сістэмы кіравання воднымі рэсурсамі ў Польшы і распрацоўка польскім бокам планаў рызык паводак і планаў процідзеяння засухам. Акрамя таго, Андрэй Хмель правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікам міністра марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходства Польшчы, а таксама кіраўніцтвам Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў Польшчы.

belta.by