„Беларусь і Польшча ў верасні 1939 года” – канферэнцыя ў Варшаве



„Падзеленая / аб’яднаная краіна. Беларусь і Польшча ў верасні 1939 года”  – V Міжнародная навуковая канферэнцыя пад такім загалоўкам пройдзе 15 лістапада ў Варшаве. Арганізатары канферэнцыі – Варшаўскі ўніверсітэт, студыюм Усходняй Еўропы і Цэнтр беларускіх даследаванняў.

З дакладамі выступяць між іншым навукоўцы з Беларусі Уладзімір Лобач, Алена Касатая,  а таксама з Польшчы – прафесар Лена Глагоўская і Ежы Мілеўскі. Пасля поўдня чакаецца круглы стол, пры якім удзельнікі абмяркуюць тэму „Восень 1939 у памяці  Беларусаў і палякаў”. Удзельнікі круглага стала – Рыгор Лазько з Гомеля, Сяргей Токць з Варшавы і Войцех Сьлешынскі з Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота brestcity.com