Беларус незаконна вёз у Польшчу бурштын



Беларус спрабаваў незаконна перавесці бурштын. Супрацоўнікі польскай мытнай службы ў польска-беларускім пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца выявілі найвялікшую ў гісторыі Падляшскай мытнай службы кантрабанду бурштыну.

Sluzba_Celna_21.12.15.3

15 кілаграмаў неапрацаванага камяня спрабаваў незаконна ўвесці ў Польшчу 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Пра гэта нам паведаміў прэс-сакратар Мытнай службы Мацей Чарнэцкі:

Супрацоўнікі мытнай службы ў Баброўніках вырашылі адправіць аўтамабіль Opel на шчыльны дагляд, кіроўца – 34-гадовы грамадзянін Беларусі. У час рэвізіі ў багажніку аўтамабіля мытнікі знайшлі 5 цэлафанавых пакетаў, а ў іх – 15 кілаграмаў неашліфаванага камяню бурштыну. Кіроўца тлумачыў, што не меў ніякага паняцця, што фактычна знаходзіцца ў пакетах, якія ён перавозіў выключна па просьбе свайго знаёмага.

w

Мытнікі акурат ўсталёўваюць, куды меў трапіць затрыманы кантрабандны тавар, і хто яго канчатковы атрымальнік. За кантрабанду грамадзянін Беларусі будзе адказваць перад судом. Яму пагражае штраф у вялікім памеры.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота прадастаўленыя Мытнай палатай у Беластоку