Беларус пра сітуацыю ў Львове



У адрозненне ад украінскай сталіцы Львоў і памежжа стараецца жыць звычайным жыццём.

За выключэннем сірэнаў і неабходнасці хавацца ў бамбасховішчах. Людзі імкнуцца стымуляваць эканоміку і дапамагаць войску, адзначыў Яўген, які з мэтаў бяспекі не называе сваё прозвішча:

– Мы прыехалі ў Львоў напрыканцы лютага. Сітуацыя, якая была напрыканцы лютага, цяпер адрозніваецца кардынальна. Цяпер людзі супакоіліся, цяпер няма гэтага адчування, што вайна вось-вось прыйдзе менавіта сюды і што ўвогуле можа адбыцца самае страшнае, што вось-вось будзе захоплена Украіна. З’явілася нейкая ўпэўненасць у людзей і праз два тыдні, як мы тут апынуліся, усё пачало аднаўляцца.

Суразмоўца дадаў, што сваю будучыню ён пакуль што бачыць ва Украіне і на дадзены момант у Львове сур’езнай небяспекі ягонаму жыццю і здароўю няма, таму не збіраецца далей ехаць у еўрапейскіх краіны.

Беларускае Радыё Рацыя