Беларус, што жыве ва Украіне: Уся ўвага зараз на контрнаступе



Уся ўвага зараз – на контрнаступе ва Украіне.

Адзінае што, асабліва не агучваюцца дэталі наступлення ўкраінскіх войскаў і вызвалення ўкраінскіх тэрыторый, – распавёў беларус, які ў час вайны жыве на ўкраінскай тэрыторыі:

Самае галоўнае – гэта контранступ, якое так доўга анансавалі, якое ўжо нібыта пачалося. Усе чакаюць вынікаў, калі гэта ўсё скончыцца. Скажам так, гэта пачатак канца.

Вайна ва Украіне ідзе 488 дзень. Мінуўшыя выходныя запомніліся мяцяжом Прыгожына ў Расеі, які цягнуўся крыху больш за суткі і не прывёў ні да якіх вынікаў.

Беларускае Радыё Рацыя