Беларус спрабаваў вывезці з ЕЗ тры рарытэтныя аўтамабілі
Рарытэтныя аўтамабілі спрабаваў перавезці з Еўразвяза ў Расею 47-гадовы грамадзянін Беларусі, але машыны былі затрыманыя ў пункце пропуску “Кузніца” на польска-беларускай мяжы.
Тры машыны, набытыя ў Нідэрландах, – гэта Franklin Airman 12А 1928 года, Rolls-Royce 1937 года і Jaguar 1951 года.
На вываз аўтамабіля, старэйшага за 75 гадоў і коштам даражэй 50 тысяч еўра, патрабуецца спецыяльны дазвол. Прад’яўленыя грамадзянінам Беларусі дазволы былі падробленыя.
47-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы. Ён прызнаўся ў выстаўленых яму абвінавачаннях і даў тлумачэнні.
Паводле podlaski.strazgraniczna.pl
