Беларус стаў расейскім наймітам і здаўся ў палон украінцам
16 гадоў таму

Грамадзянін Беларусі трапіў у палон да ўкраінцаў. 33-гадовы Максім Запека служыў у расейскім войску на кантракце.
Як кажа сам мужчына, яму “прапанавалі” пайсці ў расейскае войска ўлетку 2023-га. Ён пагадзіўся. Падрыхтоўку, якая праходзіла на тэрыторыі Расеі, праводзілі былыя вагнераўцы.
Мужчына сам здаўся ў палон украінскім ваярам пад Бахмутам.
Беларускае Радыё Рацыя
