Беларус ва Украіне: Вялікіх зменаў няма

Ва ўкраінскія медыя ўсё менш інфармацыі трапляе пра контрнаступ. У той жа час пакуль што не ідзе гаворка пра перамовы з расейскім бокам, – распавёў беларус, які працягвае жыць ва Украіне, Зміцер Лукомскі:
— Вялікіх зменаў няма, мабыць, я ўжо звыкся, але за гэты час усё ідзе вельмі аднолькава, плюс-мінус. Навіны ўсе глядзелі, тое, што казаў Залужны, і пачалі абмяркоўваць вельмі моцна тое, што там перадрукавалі ў „Таймс“ пра Зяленскага, але ўсё гучала дастаткова ў негатыўным ключы, але людзі, мне здаецца, спакойна гэта пераварыць, у цэлым усё ідзе сваёй чаргой.
Расейская агрэсія ў дачыненні да Украіны цягнецца 627 дзён. У параўнанні з мінулым годам кастрычнік ды лістапад падаюцца адносна спакойнымі месяцамі.
Беларускае Радыё Рацыя.
