Беларусь вачыма пісьменніка з цэнтральнай Польшчы



У Беластоку прайшла сустрэча з аўтарам кнігі «Круглыя азёры Беларусі» (Koliste jeziora Bialorusi) Матэвушам Марчэўскім.

Як адзначае аўтар, штуршком для напісання кнігі стаў, на яго думку, крызіс тоеснасці беларусаў:

— Я паехаў у Беларусь бо мяне цікавіць тоеснасць і пэўнае перакананне адносна таго, што гэта краіна, якая згубіла тоеснасць, мне падалося вельмі цікавым. Я паехаў туды паглядзець як гэта выглядае. Ведаючы, што я не правязу маналітнага вобразу, толькі аповед пра тое, што сустрэну там. Гэтая краіна аб’явілася мне вельмі цікавай, бо усё, да чаго я дакранаўся і усё, што як мне здавалася я разумею, здавалася мне глыбейшым і глыбейшым.

Матэвуш Марчэўскі таксама з’яўляецца аўтарам кніжкі „Нябачныя”, у якой даследуе культуру абарыгенаў.

Сустрэчу з пісьменнікам Матэвушам Марчэўскім арганізаваў Аддзел літаратуры асветніцтва і рамантызму ўніверсітэта ў Беластоку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя