Беларус з Кіева: Пачаліся абстрэлы, але горад жыве ранейшым жыццём
З Украіны перад зімой з’язджае малая частка насельніцтва, пераважная большасць застаецца на радзіме. Паколькі людзі гатовыя да любога сцэнара развіцця падзеяў.

Асноўная нязручнасць – адключэнне электрычнасці, але ёсць графік, гэта не адбываецца нечакана, – распавёў беларус Аляксандр Мікалаеў:
– Я знаходжуся па-ранейшаму ў Кіеве. Што змянілася? Сталі больш частыя абстрэлы, якіх да гэта не было. Лятаюць дроны. Невялікая паніка назіралася, калі быў моцны абстрэл. Але, у прынцыпе, такая ж сітуацыя. Толькі праблема з электрычнасцю, час ад часу яе адключаюць.
Каб быць гатовымі да зімы, людзі закупаюць пауэр-бэнкі, турыстычныя газавыя пліты, спальнікі, ежу, што доўга захоўваецца, і лекі.
Беларускае Радыё Рацыя
