Беларуса, які штурхаў аўтобус у Варшаве, ўзнагародзілі праяздным
Беларуса ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадскі транспарт у Варшаве. Пра гэта паведаміў мэр польскай сталіцы – Рафал Тшаскоўскі. Дзмітрый Салагуб, беларус з таго самага відэа, якое стала папулярным, як у Польшчы так і ў Беларусі. Ён выпхнуў аўтобус са снежнага заносу ў Варшаве, а дапамагаў яму журналіст, які вёў прамую трансляцыю.
Дзмітрый Салагуб, канешне, не чакай такой цікавасці да сваёй асобы, кажа для яго звычайная справа – калі ёсць праблема – трэба яе вырашаць:
– У наш час, калі штосьці здараецца, то ў асноўным людзі здымаюць усё на тэлефон, мала хто з іх штосьці прадпрымае. Я, калі бачу праблему, то пачынаю яе вырашаць па меры сваіх магчымасцяў. Спрабаваў, мне дапамог журналіст, у нас атрымалася. Я не разумею чаму людзі стаялі каля 40 хвілін у корку і ніхто раней гэтага не зрабіў, для мяне гэта не зразумела.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Дзмітрыю Салагубу – 28 гадоў, ён нарадзіўся ў Менску. У Польшчу пераехаў пасля сёлетніх выбараў. Цяпер працуе роставай лялькай у цэнтры Варшавы, а таксама ходзіць на курсы вэб-дызайну. У вобразе мядзведзя ён ездзіць у лагеры да ўцекачоў, каб пагуляцца з дзецьмі.
Пра свой учынак ды стаўленне на папулярнасці, якая літаральна з’явілася ад неадкуль – Дзмітры Салагуб раскажа ў праекце „Месца для прэсы” сёння а 15.10 паводле беларускага часу, 13.10 паводле польскага.
Беларускае Радыё Рацыя