Беларусам і ўкраінцам спрасцілі каранцін для сезоннай працы ў Польшчы
Міністэрства сельскай гаспадаркі Польшчы абвясціла пра новыя правілы, якія палягчаюць фермерам пошук новых працаўнікоў, паведамляе Радыё Польшча.
Міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі заявіў, што замежнікі, якія прыязджаюць на польскія фермы з краін, якія мяжуюць з Польшчай на Усходзе, змогуць працаваць адразу пасля прыбыцця. У іншых галінах гэтага няма.
Паводле міністра, для аграрных працаўнікоў распрацавалі адмысловыя санітарныя працэдуры. Для сезонных працаўнікоў прадугледзяць асобныя ўваходы, санітарныя вузлы, зменшаць кантакты з іншымі людзьмі, а іх саміх падзеляць на меншыя групы, якія ў выпадку захворвання будзе прасцей шпіталізаваць.
Нядаўна прыбылыя работнікі таксама пройдуць праверку на каронавірус за кошт фермераў.
Міністр таксама заклікаў палякаў, якія цяпер не працуюць, разгледзець магчымасць сезоннай працы ў аграрным сектары.
Беларускае Радыё Рацыя