Беларусаў можа не закрануць забарона на атрыманне грамадзянства Літвы
Беларусаў можа не закрануць забарона на атрыманне грамадзянства Літвы. Адпаведную папраўку ў законапраект унеслі дзевяць дэпутатаў літоўскага Сейма. Для расейцаў абмежаванне прапануюць пакінуць.
21 сакавіка парламент Літвы прыняў у першым чытанні законапраект, які абмяжоўвае атрыманне віз, відаў на жыхарства і грамадзянства грамадзянам Беларусі і Расеі. Гэтая мера ўводзіцца ў сувязі з вайной, якую Расея вядзе супраць Украіны і якую падтрымліваюць улады Беларусі. У другім чытанні дакумент яшчэ не разглядалі. Чакаецца, што новаўвядзенне набудзе моц з 15 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя