Беларусаў на Падляшшы стала менш

Гэта вынікае з лічбаў перапісу насельніцтва, якія нядаўна агучыла Галоўная статыстычная ўправа Польшчы. Калі агулам у краіне беларускую нацыянальнасць засведчылі больш за 56 тысяч чалавек, то з іх на Падляшскі рэгіён прыпадае ўсяго толькі каля сарака працэнтаў. Гэтыя лічбы нашаму радыё пракаментаваў кіраўнік рэдакцыі “Белсату” у Беластоку, публіцыст Юры Каліна:
– Гэта даволі проста патлумачыць: першае, вялікая колькасць людзей у маладым і сярэднім веку выехала з Беласточчыны. І таму ў Мазавецкім ваяводстве даволі многа беларусаў апынулася і перапісалася. І вельмі важны фактар, прынамсі з 2020 года, сумнага вядомага канца беларускай рэвалюцыі, вельмі многа беларусаў з’ехала ў Польшчу. Яны атрымалі польскае грамадзянства і змаглі перапісацца ў гэтым перапісе.
Таксама важнымі фактарамі, якія паўплывалі на вынікі перапісу, Юры Каліна называе дэмаграфічную сітуацыю і працэсы асіміляцыі. Поўнасцю размову з рэдактарам і публіцыстам слухайце ў перадачы “Мы бачым” — у перадачы таксама абмяркоўваюцца вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
