Беларусаў цікавіць тэрмін адкрыцця пешаходнага пераходу на мяжы
Як вядома, з 1-га кастрычніка Беларусь закрыла пешаход на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі. Гэта рашэнне абумоўлена адсутнасцю ў беларускіх пунктах пропуску неабходнай інфраструктуры для пешаходнага руху.
Пакупнікі і гандляры з Беларусі, якія пастаянна прыязджаюць у Кузніцу, абураюцца адсутнасцю інфармацыі пра планаваны тэрмін паўторнага адкрыцця пераходу.
– Кепска гэта. Каб прыехаць у Польшчу, трэба заплаціць страхоўку, якая каштуе 50 еўра за месяц. І гэта значыць, што толькі 4 разы можна будзе праехаць. А пешшу можна было хадзіць кожны дзень. Тут жа і прадукты таннейшыя, усё танна. Закрылі пешаходны памежны пераход з прычыны яго неабсталяванасці. Гэта іх галоўная прычына. Але што там яго пабудаваць? Там жа і тратуарныя дарожкі ёсць, усё ёсць…
Спецыялісты адзначаюць, што ў апошнія гады ўсё больш беларусаў ездзіць за мяжу. Цэны на пэўныя тавары ў польскіх крамах ніжэйшыя за беларускія. Аднак, робячы пакупкі за мяжой, вывозіцца валюта, з чым нязгодныя некаторыя палітыкі.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by