Беларусаў Варшавы запрашаюць у Школу калядоўшчыкаў



Школа беларускай традыцыйнай культуры” ў Варшаве распачынае падрыхтоўку да Калядаў і запрашае ўсіх на навучанне ў Школу Калядоўшчыкаў.

29 лістапада і 6, 14, 20 снежня плануюцца трэніровачныя сустрэчы, на якіх будуць развучаны песні, адпрацаваны сюжэт калядак і падрыхтаваны маскі.

Вынікам стане Святочнае каляднае шэсце і супольнае калядаванне па розных адрасах у Варшаве.

Заняткі будзе праводзіць дасведчаны калядоўшчык Цімох Акудовіч, кіраўніца народных спеўных калектываў Лізавета Рэут і іншыя настаўнікі школы. Уваход на заняткі – вольны.

Адрас: Warszawa, Foksal,11 Пачатак а 18:00

Беларускае Радыё Рацыя