Беларусаў зноў паменела на чарнігаўскіх рынках
Беларусаў зноў істотна паменела на чарнігаўскіх рынках. Але цяпер гэта амаль не звязана з іх страхамі перад міфічнымі “бандэраўцамі”.
Выдае на тое, што ў гамяльчанаў, якія былі ў Чарнігаве заўсёднымі пакупнікамі, проста скончыліся грошы.
Значнае памяншэнне гасцей з Гомеля заўважылі і чарнігаўскія гандляры. Адзін з іх падзяліўся з нашым украінскім карэспандэнтам Марцінам Войнам сваімі ўражаннямі.
Мала стала беларусаў. Раней было больш. Гады два таму мы ўвогуле непагана жылі. Раней беларусы ў мяне багата тавараў куплялі, а цяпер нават тыя, што прыяжджаюць стала, кажуць – “прабач, няма грошай на ўсё”. Далей – зіма, тавар у мяне спецыфічны. Думаю, што цяжкія часы наперадзе.
Гамяльчане заўсёды былі ці не самымі жаданымі госцямі на чарнігаўскіх гуртавых базах і на гарадскім рэчавым рынку, дзе значная частка тавару завозіцца менавіта з разлікам на беларускую мэтавую аўдыторыю.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя