Belarusian true story выступілі ў Беластоку
3-га ліпеня беларускі музычны гурт Belarusian true story выступіў у цэнтры Беластока.
Гурт утварыўся ў Варшаве з музыкаў, якія былі вымушаны з’ехаць па палітычных прычынах.
Вулічны выступ на цэнтральнай плошчы загадзя не анансаваўся і працягваўся некалькі гадзін.
Салістка гурту Юлія Штанько выканала хіты на беларускай, расейскай ды ангельскай мовах.
Беларускае Радыё Рацыя
