Беларуска: Пакуль Кіеў будзе ўкраінскі – нікуды з яго не з’едзем



„Расейская акупацыя – гэта адзіная непрымальная сітуацыя для мяне. Пакуль Кіеў працягвае быць украінскім, мы з сям’ёй будзем заставацца ў гэтай краіне.” Пра гэта распавяла беларуска Таццяна Давідовіч. Яна адзначыла, што новая рэальнасць ужо стала нормай:

Калі ў пачатку агрэсіі ўсе кудысьці ўцякалі, зъязджалі, то сваякі, якія жывуць не ва Украіне, настойвалі, што трэба пакінуць Украіну. Але мы з мужам прынялі рашэнне, што мы нікуды не паедзем. Толькі калі ўзнікне небяспека расейскай акупацыі. Бо я па складу характара тады не змагу тут знаходзіцца.

Таццяна Давідовіч дадала, што вайна і смерць ужо даўно сталі часткаю паўсядзённасці. Але ўкраінцы вельмі любяць сваю краіну і будуць рабіць усё для яе хучэйшай перамогі.

Беларускае Радыё Рацыя