Двухмоўныя шыльды ў Чыжах – не прыярытэт



“Не плануем высокабюджэтных інвестыцый, аднак перад намі шмат працы,” – кажа войт гміны Чыжы Юры Васілюк датычна планаў на чарговыя месяцы 2016 года.

У планах гміны, між іншым, маюць месца дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне дарожнай інфраструктуры гміны. Аднак адкрытым застаецца пытанне стварэння ў вёсках гміны Чыжы двухмоўных шыльдаў – на польскай і беларускай мовах. Як вядома, Чыжы – гэта  адна з тых гмінаў, у якой найбольш жыхароў пацвердзіла сваю беларускую нацыянальнасць.

Кажа войт гміны:

– Мы сустрэліся ў свой час з жыхарамі, і большасць пагадзілася на гэтыя шыльды. Але пакуль іх не робім. Бо часта чуем пра праблемы, якія тычацца зусім іншай сферы. Таму мы і засяроджваемся на іншых рэчах, якія, паводле мяне і жыхароў гміны, усё ж важнейшыя.

“Гміна Чыжы не гаворыць дошкам з двухмоўнымі надпісамі – «не». Але ўсё ж мы імкнемся перадусім заняцца іншай сферай праблемаў, якія хвалююць жыхароў гміны. Напрыклад, паляпшэнне стану дарог нашага раёна,” – лічыць Юры Васілюк.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radio.bialystok.pl