Беларуска расказала пра жыццё ў Літве
Адзінаццаць гадоў жыве ў Літве беларуска спадарыня Таццяна. Прыехала ў краіну-суседку яна для таго, каб даць лепшую адукацыю для свайго сына, – больш падрабязна аповедам падзялілася сама рэспандэнтка:
— У 2016 годзе я пераехала ў Літву па праграме навучання дзіцяці ў амерыканскай школе, у Вільні. І з таго часу мы тут жывем і працуем.
Літву абралі, бо хацелі бліжэй быць да блізкіх, да родных. У Беларусь, каб бліжэй можна было ездзіць, бо дзіця было яшчэ непаўналетнім, разглядалі розныя варыянты. Яму было тады 11 гадоў, таму глядзелі варыянт, каб было бліжэй.
Суразмоўца дадала, што пры магчымасці яна хацела б разглядаць вяртанне ў Беларусь, паколькі надалей адчувае цесную сувязь з радзімай. А дзеці ўжо інтэграваныя ў літоўскае грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя