Беларуска ў Літве расказала пра жыццё і пераезд
16 гадоў таму

Па палітычных прычынах у Літве цяпер знаходзіцца беларуска спадарыня Ульяна. У Беларусь, як і яе бацькі, яна часова не можа вярнуцца. Таму ў краіне-суседцы пакуль што займаецца атрыманнем вышэйшай адукацыі, — больш падрабязна распавяла сама рэспандэнтка:
— Пераехала я ў Літву ўжо 3 гады таму, у жніўні, адразу пасля падзеяў, у сувязі з арыштам майго маладога чалавека. Першапачаткова мы пераязджалі па турыстычнай візе, і ўжо пасля рабілі працоўныя. На гэты момант у мяне студэнцкі від на жыхарства.
Суразмоўца таксама не выключае, што пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Літве яна можа пераехаць да сваіх бацькоў у Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя
