Беларуска, якая ехала разам з заражаным каронавірусам палякам, перасекла мяжу
Беларуска, якая ехала разам з заражаным каронавірусам палякам перасекла мяжу. Памежніка з Кузніцы, які яе правяраў, адправілі ў карантын. Паводле інфармацыі isokolka.eu, беларуска, якая ехала разам з „нулявым пацыентам” на аўтобусе з Нямеччыны, перасекла мяжу ў Кузніцы.
Супрацоўнік памежнай службы, які афармляў жанчыну, быў змешчаны ў карантын. Як паведамляецца, няма ніякіх прыкмет таго, што памежнік скардзіцца на недамаганні. Рашэнне пра каранцін было прынята па прафілактычным прычынах, распавялі ў Сакольскім санітарным аддзеле.
Усяго ў сумежным з Гарадзенскім раёне польскім павеце чатыры чалавекі знаходзяцца пад эпідэміялагічнага кантролем. Гэта азначае, што яны павінны паведаміць санітарнай службе пра любыя праблемах са здароўем.
Нагадаем, што пад наглядам беларускіх медыкаў з-за каронавіруснай інфекцыі знаходзяцца каля 14,5 тысяч чалавек, заявіла ў сераду на брыфінгу намеснік міністра аховы здароўя – галоўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава.