Беларуска з Кіева: Людзі рыхтуюцца да ўсяго
Людзі рыхтуюцца да ўсяго і гатовыя да любога развіцця падзей.

Пра гэта распавяла беларуска спадарыня Кацярына, якая жыве ў Кіеве і ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча. Сітуацыя ў сталіцы адносна спакойная, адзначыла яна:
– Я знаходжуся ў Кіеве. Што датычыцца ваеннай абстаноўкі, то ўсё адносна ціха і спакойна. Бясконцыя трывогі, сірэны спрацоўваюць, гэта так, канешне ёсць. Многа вайскоўцаў на вуліцах, але ў цэлым абстаноўка адносна спакойная, адносна іншых частак Украіны.
Поўнамаштабная вайна ва Укране доўжыцца амаль паўгады. Але ёсць спадзяванне, што да канца года ўсё зменіцца да лепшага.
Беларускае Радыё Рацыя
