Беларуска з Кіева: Пакуль ціха, спакойна
З кожным днём сітуацыя на фронце паляпшаецца і ёсць надзея, што вайна хутка скончыцца. Але ў той жа час на ўкраінска-беларускай мяжы нарастае напружанне, што заўважна па медыя.

Пра гэта распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц, якая ў ваенны час жыве ў Кіеве:
– Пакуль ціха, спакойна. З’яўляецца надзея, што ўсё ж такі пайшлі нейкія паляпшэнні, нават са святлом праблем практычна няма. Вельмі пазітыўна пачаўся год. Прылёты былі, але я з’язджала з горада на святы, таму дакладна сказаць не магу, што адбывалася.
Вайна ва Украіне цягнецца 324 дні. Крыху больш чым праз месяц, 24 лютага, будзе роўна год з моманту пачатку ваенных дзеянняў на ўкраінскай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя
