Беларуска з Кіева: Пра вайну нагадваюць штодзённыя трывогі
Чуваць як працуе сістэма супрацьракетнай абароны, а на час адключэння электрычнасці жыццё ў горадзе літаральна спыняецца. Штодня гучаць паветраныя трывогі. Так цяпер бачыць сітуацыю з ваенным станам беларуска спадарыня Крысціна, што жыве ў Кіеве.
Яна распавяла падрабязней, што змянілася за апошнія тыдні і што надалей нагадвае пра ваенны стан:
– Я знаходжуся ў Кіеве, транспарт працуе ў прынцыпе добра. Можна заехаць, прыехаць практычна ў любы горад Украіны. Выехаць з Украіны таксама. У Кіеве ў прынцыпе адносна спакойна, нагадваюць пра вайну штодзённыя трывогі, часамі чутныя выбухі.
Суразмоўца дадала, што жыхары Кіева на дадзены момант працягваюць актыўную падрыхтоўку да зімы, паколькі набліжаецца ацяпляльны сезон, і верагодна што надалей будуць праблемы з падачай электрычнасці і цяпла.
Беларускае Радыё Рацыя