Беларускае Disco polo пад якое адрываецца Польшча



Disco Polo – жанр танцавальнай музыкі, які з’явіўся ў 1980-х гадах. Напачатку гэту музыку называлі дваравой, але з часам яна пераўтварылася ў свайго кшталту гарадскі фальклор. Радзімай гэтага жанру ў Польшчы лічыцца Падляшша, адкуль і паходзіць большасць гуртоў ды выканаўцаў. Ёсць сярод іх і беларускамоўныя, якія здолелі заваяваць папулярнасць. Сярод найбольш вядомых калектываў, што спяваюць па-беларуску: Dobryje Grajki, Zorka, Prymaki, As. 

Dobryje Grajki – Сhaczu dzieuku

Dobryje Grajki – Raz, dwa, try

Zołoto & Dobryje Grajki – Pakaży mnie raj

Zorka – Czaraunica

Zorka – Pokochałam ładnego białorusa

Prymaki – Cyhanka

Prymaki – Moj Biełastocki kraj

Prymaki – Smereka

Гурт Zorka на прыёме ў прэзідэнта Польшчы Аджэя Дуды.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя