Беларускае кіно на фэстывалю Усход культуры



Беларускія кінадакумэнталісты выступяць ў Беластоку. На фэстываль Усход культуры прыязджаюць прызнаныя і ўзнагароджаныя на шматлікіх фэстывалях рэжысёры Вольга Дашук і Віктар Аслюк. Запрэзэнтуюць яны свае фільмы, а таксама пройдуць аўтарскія сустрэчы з імі.

Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Радэк Дамброўскі размаўляў з арганізатарам гэтай падзеі Мацькам Рантам:

– Фільмы Віктара Асюка і Вольгі Дашук вельмі блізкія чалавеку, іх героі кожны па-свойму жывуць сваім жыццём.

Беларускае кіно на фэстывалю Усход культуры – ўжо сёння ў 19:00 гадзін у беластоцкім кінатэатры “Форум” фільмы Вольгі Дашук, а заўтра ў 19:30 фільмы Віктара Аслюка.

А яшчэ ў 18:00 фільм дакумэнталіста Міколы Ваўранюка “Гавораць беларусы Падляшша” у галерэі Слендзінскіх.

 Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя