Беларускае Радыё Рацыя наведалі вучні 7-й гімназіі Беластока



З каляднымі пажаданнямі наведалі нашае Беларускага Радыё Рацыя вучні з гімназіі № 7 у Беластоку. Агулам у гімназіі беларускую мову вывучае больш за 10 школьнікаў, заняткі адбываюцца паводле прынцыпу добраахвотнасці, паколькі родная мова выкладаецца як мова нацыянальнай меншасці:

– Я вывучаю беларускую мову 9-ы год. На заняткі беларускай мовы хаджу, таму што гэтага хочуць мае бацькі, каб я адчуваў сябе беларусам.

Вучні ў гімназіі, акрамя трох гадзінаў беларускай мовы ў тыдзень, маюць магчымасць удзельнічаць у рознага тыпу конкурсах: прадметным па роднай мове, дэкламатарскім, і беларускай песні. Настаўніца Эльжбета Руткоўская штогод заахвочвае да ўдзелу ў конкурсах:

– Цешыць мяне тое, што прыходзяць вучні, якія ўвогуле не вывучалі беларускай мовы ў пачатковай школе, яны пачынаюць фактычна з гімназіі, і ўжо ў 3-м класе гавораць больш свабодна, чытаюць і пазнаюць, вядома, культуру.

Вынікам візіту гімназістаў на нашае радыё будзе запіс некалькіх калядак, якія пачуем у праграме “Падляшскі канцэрт пажаданняў” у суботу.

Беларускае Радыё Рацыя