Беларускае “Рознагалоссе” ў Белавежы



Падляшскія аматарскія калектывы беларускай песні ды калектывы, якія беларускую песню маюць у сваім рэпертуары, прэзентавалі сябе ў Белавежы ў мясцовым амфітэатры.Мы як калектыў намагаемся прамаваць нашу народную культуру, якая цікавая і атракцыная,” – кажа сябра хору Гармонь з Ласінкі Раман Пашко:

Заахвочваем да спеваў, да вяртання нашай традыцыі. Мы шмат рэчаў пераймаем з заходняй культуры і насамрэч не ўсведамляем, наколькі файная нашая культура, колькі ў ёй песень. Людзі спявалі іх пры кожнай жыццёвай нагодзе: нараджалася дзіця, вяселле, адыходзіў хтосьці і інш. Людзі спявалі песні, звязаныя з жыцццём чалавека на вёсцы, пачынаючы ад яго нараджэння і да самой смерці.

Канцэрт прайшоў у рамках цыкла музычных прэзентацый беларускай нацыянальный меншасці Рознагалоссе. Гэта быў апошні з чатырох канцэртаў сёлетняга мерапрыемства, якое праводзіць Таварыства сяброў Белавежы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя