Беларускае школьніцтва жыве на Падляшшы
На Падляшшы праходзяць школьныя лінейкі. Між іншым і ў школах з беларускай, як дадатковай, мовай навучання.
У сталіцы Падляшша такіх дзве – гэта дзяржаўная пачатковая школа №4 імя Сібіракоў у Беластоку і прыватная пачатковая школа святых Кірыла і Мяфодзія. Кажа настаўніца беларускай мовы Іаана Марко, з прыватнай школы:
– Наша школа існуе ўжо шмат гадоў. І з года ў год маем шмат вучняў. Кожны год маем клас. Бацькі аддаюць сваіх дзетак у нашу школу. Каля 100 дзяцей вывучаюць беларускую мову.
Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў пачатковай школе №4:
– Я разлічваю, што гэты год будзе цікавым. Буду старацца рабіць такія ўрокі, так іх весці, каб дзецям было цікава. Каб ім не было нудна. Будзем вучыцца, гуляючы. Па-мойму, гэта самае галоўнае.
“Акрамя самога вывучэння беларускай мовы, тут яшчэ шмат дадатковых заняткаў, якія ўплываюць на развіццё асобы дзіцяці”, – зазначаюць бацькі, якія аддаюць сваіх дзяцей у школы з беларускай, як дадатковай, мовай навучання.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток