Беларускай этнафілалогіі ў Беластоку далі шанец



Рэктар памяняў рашэнне пад уплывам СМІ і беларускіх арганізацый. Так працягненне тэрміну прыёму заяваў на беларускую этнафілалогію ў Беластоку каментуе загадчыца кафедры беларускай філалогіі ў Беластоцкім універсітэце прафесар Галіна Тварановіч.

універсітэт

Прарэктар па эканамічных пытаннях прафесар Роберт Цібароўскі, які з 1-га верасня зойме пасаду рэктара, скасаваў папярэдняе рашэнне ўніверсітэцкіх уладаў пра спыненне прыёму заяваў на беларускую этнафілалогію.

Гэта справядлівае рашэнне, але таксама і выклік, якое стала ў абарону беларускай этнафілалогіі, кажа супрацоўнік універсітэта і намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Практыка апошніх гадоў паказвае, што ў другой палове верасня толькі гэты працэс набору новых студэнтаў канчаецца, і для нас было нечаканасцю, што адмянілі так хутка. Але ж гэта таксама для нас стымул, каб гэтых кандыдатаў было, паколькі адмяніць рашэнне ўдалося, а цяпер для поўнага поспеху патрэбныя студэнты – хаця б адну групу.

Калі будзе не менш за 15 студэнтаў, то тады ёсць шанец, што ўніверсітэцкія ўлады адкрыюць этнафілалогію. Дадатковы прыём заяваў, як і на іншыя спецыяльнасці ў Беластоцкім універсітэце, пачнецца 1-га жніўня і працягнецца да другой паловы верасня.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя