Палітуцекачу Змітру Піменаву адмовілі ва ўкраінскай візе



Зміцер Піменаў – беларускі «Мірон», які на Віцебшчыне вывешваў бел-чырвона-белыя сцягі. Каля дзесяці гадоў ён жыве ў Бэльгіі ў статусе палітычнага ўцекача.

 – Не даюць дазвол на атрыманне візы, хаця на працягу трох гадоў я ездзіў – вучыўся ва ўніверсітэце. А ў гэтым годзе сказалі: «Нельга Вам ездзіць!» А чаму – ніхто не сказаў. Начальнік пашпартнага стала сказаў: «У сувязі з такім незвычайным становішчам ва Украіне мы не можам даць дазвол”. А жанчына, якая дае мне запрашэнне, сказала: «Ён баіцца, што ён паедзе ваяваць!» 

Знаёмая Змітра Піменава ў Івана-Франкоўску Ірына, якая дапамагае беларускаму палітуцекачу ў атрыманні ўкраінскай візы, спрабуе ўрэгуляваць гэтую праблему з прадстаўнікамі СБУ.

 Беларускае Радыё Рацыя