«Беларуская акадэмія» пачала сваю дзейнасць у Польшчы
Еўрапейскую адукацыю на роднай мове стала магчымым атрымаць дзякуючы стварэнню «Беларускай акадэміі». Дыстанцыйная адукацыйная платформа пачала сваю дзейнасць у Польшчы. Ініцыятарамі з’яўляюцца прафесар Святлана Куль-Сельверстава і беластоцкі фонд «Акно на Усход».
Кажа кіраўнік фонду Павел Міцкевіч:
– Мэтай „Беларускай акадэміі” было перш-наперш захаваць беларускую акадэмічнасць, каб кадры беларускіх універсітэтаў маглі далей развіваць сваю магутную дзейнасць. Гэта альтэрнатыва сістэмнай беларускай адукацыі, таму што яна па-ранейшаму застаецца з тымі ж самымі навуковымі кадрамі. На тых жа самых рускай і беларускай мовах, але ўжо з еўрапейскім дыпломам і з усімі стандартамі балонскай сістэмы.
Падрабязней пра еўрапейскую адукацыю на роднай мове можна даведацца падчас вебінар-прэзентацыі, якая пройдзе ў сераду а 19 гадзіне паводле беларускага часу на платформе Zoom. Больш інфармацыі на старонках „Беларускай акадэміі” і фонда «Акно на Усход».
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя