Беларуская Акадэмія падрыхтавала да выдання чарговы нумар часопіса «Беларусь і свет»



Беларуская Акадэмія падрыхтавала да выдання другі нумар свайго часопіса «Беларусь і свет». Плануецца, што часопіс выйдзе да Новага году.

«Наша выданне робіцца на валанцёрскіх пачатках, але яно абсалютна легальнае і рэцэнзаванае», – кажа прафесар, каардынатар Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:

Я лічу, што гэта значны прарыў і цікавая з’ява, тое, што зрабіла Беларуская Акадэмія на сённяшні дзень. Да Новага года хочам зрабіць другі нумар. Гэта ўсё валанцёрскі, канешне. Мы дзелім па спецыяльнасцях, ёсць рэдакцыйная калегія, аддаём рэцэнзентам таксама на валанцёрскіх пачатках. Гэта работа не такая цяжкая, калі яна падзелена на дваццаць – трыццаць чалавек.

«На сённяшні дзень не хапае пляцоўкі для беларускіх навукоўцаў, каб надрукавацца, асабліва для рэпрэсаваных. Гэтую пляцоўку мы ім прадстаўляем», – адзначыла Святлана Куль-Сяльверстава. Часопіс выдаецца на чатырох мовах – па-беларуску, па-руску, па-польску і па-ангельску.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя