Беларуская Акадэмія правяла канферэнцыю «Аўтар і аўтарскае права»



Беларуская Акадэмія 8 снежня правяла ў анлайн фармаце канферэнцыю «Аўтар і аўтарскае права».

«Змястоўна атрымалася, матэрыялы апублікуем, бо гэта для нас вельмі надзённая праблема», – адзначыла прафесар, кіраўнік Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверстава:

– Гэтая праблема настолькі моцна цяпер існуе і паўстае – і чым далей, тым мацней. Нават у нашым беларускім руху. Я сустракаю паўторы, хто ў каго ўзяў праграму, дзе праграма першасная, дзе другасная. Я ўжо маўчу пра плагіят у навуцы і аўтаплагіят. Будзем публікаваць даклады.

Святлана Куль-Сяльверстава таксама паведаміла, што падчас канферэнцыі былі названыя імёны плагіятараў. «Думаю, гэта ўвядзём у практыку – называць і апублічніваць такія факты», – адзначыла кіраўнік Беларускай Акадэміі.

Беларускае Радыё Рацыя