Беларуская акцыя ў Варшаве: Не вайне
Каля расейскай амбасады беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю. Галоўная мэта мерапрыемства – асуджэнне расейскай агрэсіі ва Украіне.

Удзельнікі акцыі ў адзін голас асуджаюць краіну-агрэсара Расею і беларускага памагатага – самазванца Лукашэнку разам з яго васаламі, кажа праваабаронца Наталля Гарачка:
– Гэтая вайна ўжо перарастае ў трэцюю сусветную. Мы павінны яе спыніць.
– Яны там кажуць, што робяць нейкую спецаперацыю супраць вайсковых сілаў Украіны. Гэта ўсё, мы ведаем, хлусня. Мы бачым гэтыя бамбёжкі гарадоў, гэтыя тэрарыстычныя атакі.
– Вінаватая ў гэтай вайне, акрамя Расеі і Пуціна, і нашыя прыкарытнікі і чыноўнікі, тая ж самая выбарчая камісія, якая ў 2020 годзе сфальсіфікавала выбары. Калі б мы 2020 годзе скінулі гэтую небеларускую ўладу, то Беларусь не ўдзельнічала б у гэтым.
Беларусы Варшавы прабачаюцца перад Украінай, ім сорамна за Беларусь. Хаця іх асабістай віны ў трагічных падзеі ва Украіне няма. Бо ўсё, што можна, яны рабілі ў ГУЛАГу, у які ператварыў Беларусь Лукашэнка пры падтрымцы Расеі, але сілы былі няроўнымі.











Беларускае Радыё Рацыя
