Беларуская дыяспара Батумі актыўна дапамагае Украіне
Беларуская дыяспара ў грузінскім Батумі актыўна дапамагае Украіне. Гэта і дапамога рыштункам, і прадуктамі.
Таксама дапамаглі добраахвотнікам трапіць ва Украіну ў беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага – паведамляе наш карэспандэнт у Батумі – Сяргей Апановіч:
-Дапамаглі пяці чалавекам патрапіць у батальён Кастуся Каліноўскага. Таксама дапамагаем тэрабароне Адэсы рыштункам. Ужо тры разы перадавалі туды рыштунак вайсковы. Апроч таго нашыя валанцёры ў штабах дапамогі ў Батумі і Тбілісі штотыдзень збіраюць як грашовую дапамогу, так і медыцынскую. На мінулым тыдні мы на 700 даляраў перадалі медыкаментаў. На гэтым тыдні на рынку набылі ежу, на 400 даляраў набылі харчоў для ўкраінцаў, якія сюды прыязджаюць.
Беларусы Батумі стварылі адмысловы чат для тых, хто мае жаданне і магчымасць дапамагчы ўкраінскаму народу.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя