Беларуская дыяспара Беластока арганізавала чарговую акцыю салідарнасці
Беларусы Беластока сустрэлicя на гарадскiм пляжы Дайліды з бел-чырвона-белымі сцягамі гарадоў і раёнаў Беларусі, перадалі прывітанне „неверагодным беларусам”, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, працягваюць барацьбу за перамены ў нашай краіне.


Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці, выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць у турмах і на Акрэсціна. Беларусы Беластока выказаць сваю удзячнасць усім людзям, якія выступаюць за перамены ў Беларусі.
Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!





Беларускае Радыё Рацыя
