Беларуская дыяспара Беластока зладзіць Марш Годнасці



Беларуская дыяспара Беластока ў бліжэйшую нядзелю (7 жніўня) ладзіць Марш Годнасці. Шэсце прымеркаванае да другой гадавіны прэзідэнцскіх выбараў у Беларусі.

Чаму кожны беларус павінен прыйсці на марш? Каб  паказаць усяму свету і беларусам унутры краіны, што старонка не перагорнутая, і мы надалей змагаемся, – кажа суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі:

-Змагаемся супраць дыктатуры, супраць гвалту і рэпрэсій, супраць ганебнага ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў вайне супраць Украіны. Мы хочам паказаць, што нас большасць і праз два гады мы надалей выходзім і будзем рабіць усё, каб нашая краіна была вольнай!

Маршы Годнасці Беларусаў пройдуць у шматклікіх гарадах, дзе апынулася беларуская дыяспара пасля жнівенскіх падзей 2020 года, каб выказаць сваю нязгоду з тым, што зараз адбываецца ў Беларусі і падтрымаць тых, якія апынуліся за кратамі.

Беластоцкі Марш Годнасці Беларусаў пройдзе у нядзелю, 7 жніўня. Пачатак а 16-тай гадзіне з Рынкку Касцюшкі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя