Беларуская дыяспара Беластока звярнулася да кіраўніцтва арлянскага філіяла канцэрну ІКЕА



Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока звярнуліся з лістом да кіраўніцтва філіяла меблевага канцэрну ІКЕА, адна з фабрык якога размешчана ў гміне Орля на Бельшчыне. Яны ў сваім лісце паведамляюць аб поўнамаштабных прававых і палітычных парушэннях, якія цяпер назіраюцца ў Беларусі. І пра тое, што беларускія пастаўшчыкі не ўзмозе выконваць Кодэкс пастаўшчыкоў IKEA. У прыватнасці: вядзення бізнесу законна і сумленна, павагі асноўных працоўных правоў; права працоўных на адпачынак і дастойную аплату.

“Зараз парушэнні працоўных правоў у Беларусі носяць сістэмны характар, адбываюцца на многіх дзяржаўных прадпрыемствах, у тым ліку ў лясной і лесагаспадарчай галінах. Значна змянілася сітуацыя з працоўнымі правамі на дзяржаўных прадпрыемствах. Пагоршылася ў апошнія месяцы, калі звальненні забастоўшчыкаў, ціск на сябраў незалежных прафсаюзаў, палітычная дыскрымінацыя і рэпрэсіі ў дачыненні да работнікаў і чальцоў іх сем’яў сталі звычайнай практыкай, аб чым сведчыць нядаўні даклад МАП,” – адзначаюць у сваім звароце прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока.

З гэтай мэтай у панядзелак 25 кастрычніка прадстаўнікі дыяспары паспрабуць сустрэцца з кіраўніцтвам адной з фабрык IKEA у Орлі. Запланаваны таксама  грамадскі сход (узгоднены) перад заводам.

Беларускае Радыё Рацыя