Беларуская дыяспара Нідэрландаў аб’яднаецца з дыяспарамі Расеі і Казахстана для супольнай барацьбы
Для далейшай працы можа патрабавацца аб’яднанне дыяспар адразу некалькіх краінаў – Беларусі, Расеі і Казахстана. Гэтага не выключаць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нідэрландах. Акрамя таго, зараз абмяркоўваецца, якія тэмы маглі б стаць прыярытэтнымі ў бліжэйшыя месцы, – адзначыў беларус Ілля Шчарбіцкі:
„Мы будзем працягваць трымаць кантакт з палітвязнямі ў Беларусі, будзем спрабаваць выходзіць разам з міжнароднымі арганізацыямі дзеля іх. Далей гаворка вядома пра рэферэндум, які над намі вісіць. Мы яшчэ ня ведаем, калі ён будзе, але нам здаецца, што гэта будзе канец лютага”
Ілля Шчарбіцкі дадаў, што пакуль што ў сувязі з ростам колькасці выпадкаў ковід-19 цяжка планаваць афлайн-працу. Хучэй за ўсё масавыя акцыі вярнуцца з надыходам вясны.
Беларускае Радыё Рацыя