Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізоўваецца
Беларуская дыяспара ў Беластоку актыўна набывае арганізацыйную акрэсленасць і нават мае план сваіх бліжэйшых мерапрыемстваў.
Валанцёрка дыяспары паведаміла, што акрамя акцый салідарнасці з Беларуссю ў іх планах культурніцкія акцыі і адукацыйныя праграмы:
– У нас прынцып добраахвотнасці. Ведаеце, мне вельмі падабаецца спалучэнне словаў „гарызантальныя сувязі”. Няма ў нас такой іерархіі, што хтосьці першы, важны, каму трэба падпарадкоўвацца. Кожны робіць сваю справу. У нас ёсць актывіст, які займаецца фотавыставай нашай актыўнасці, ён за гэта ўзяўся. Акцыі робяць іншыя людзі. Паралельна праводзіцца беларуская школа выходнага дня для дзяцей, дзе дзеці знаёмяцца з беларускімі традыцыямі.
Ужо сталі традыцыйнымі акцыі салідарнасці з Беларуссю, якія беларуская дыяспара ладзіць каля консульства Беларусі ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя