Беларуская дыяспара ў Беластоку заклікае напісаць лісты палітвязням
Заўтра, у нядзелю, 23 студзеня, а 14-ай гадзіне ахвотныя запрашаюцца ў прастору для беларускіх журналістаў у Беластоку MediaPortBelarus па адрасе Sienkiewicza, 44. Падчас сустрэчы пройдзе падпісанне паштовак палітычным зняволеным, а таксама лістоў салідарнасці.
“Мы маем прыгожыя паштоўкі, канверты і маркі. Ваша задача – напісаць словы падтрымкі. Прыходзьце зрабіць добрую і важную справу, выпіць гарбаты і правесці час у таварыстве аднадумцаў!” – гаворыцца ў паведамленні беларускай дыяспары ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя
