Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае на чарговую акцыю
Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае на антываенную акцыю ў суботу 29 студзеня ў 16.00 па адрасе Elektryczna, 9 (каля Кансуляту РБ).

Расея працягвае ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Беларусі!
Гэтыя дзеянні ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі і могуць быць планам акупацыі Беларусі!
Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што беларусы не хочуць вайны, тым больш – вайны з Украінай!
Мы запрашаем усіх жадаючых беларусаў і ўкраінцаў далучыцца да нашай акцыі! – гаворыцца ў акаўнце Беларускай дыяспары ў Беластоку ў Фейсбуку.
