Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае на акцыю салідарнасці з усімі палітвязнямі Беларусі
Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае 10 красавіка ў 15.00 на акцыю салідарнасці з усімі палітвязнямі Беларусі, колькасць якіх павялічваецца з кожным днём. Будзем звяртаць увагу на арышты беларусаў, якія змагаюцца за сваю свабоду. У беларускіх турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў.

Падчас акцыі адбудзецца збор рэчаў для вайскоўцаў з беларускага палка «Пагоня» ў складзе міжнароднага легіёну Узброеных сіл Украіны.
Перад беларускім консульствам адновяць мемарыял беларусаў, загінуўшых за свабоду пасля 2020 года.
Месца акцыі:
вул. Elektryczna 9, Беласток, побач з генеральным консульствам Беларусі ў Беластоку, 10 красавіка 2022 г. (нядзеля), 15:00.
